Вынікі выбараў у Маскве: Сабянін - 51,7%, Навальны пратэстуе
- 9.09.2013, 9:10
Падлічаныя 100% пратаколаў на выбарах мэра сталіцы Расеі.
Чва кіраўніка горада Сяргей Сабянін набірае на выбарах мэра Масквы 51,7% галасоў выбаршчыкаў, Аляксей Навальны - 27,24%. Такія дадзеныя апублікаваў Масгарвыбаркам пасля падліку 100% пратаколаў, перадае РІА «Новости».
Штаб Навальнага, ацаніўшы папярэднія вынікі нядзельных выбараў, адмовіўся іх прызнаваць, а сам апазіцыйны кандыдат і зусім запатрабаваў іх анулявання.
«Мы не прызнаем гэта галасаванне па-за выбарчых участкаў. Мы лічым, што выбары павінны прайсці ў два туры», - заявіў Навальны журналістам на сваім фінальным брыфінгу ў ноч на панядзелак, кажучы пра 51%-вы вынік свайго суперніка.
У сваю чаргу Сабянін, каля паўночы з'явіўшыся на Балотнай плошчы, публічна выказаў упэўненасць у сваёй перамозе.
Фота: ria.ru