BE RU EN

Мэт Кронін: Азаранка вырве перамогу ва Уільямс

  • 8.09.2013, 19:41

Вядомы амэрыканскі тэнісны аглядальнік Мэт Кронін даў свой прагноз на фінальны матч жаночага турніру US Open.

Матч адбудзецца паміж амэрыканкай Сэрэнай Уільямс і Вікторыяй Азаранкай з Беларусі, піша gotennis.ru.

«Вядома, Сэрэна зробіць усё для перамогі і будзе дзейнічаць штосілы», - цытуе Кроніна афіцыйны сайт турніру.

«Але ўсё ж інтуіцыя падказвае мне, што Вікторыя будзе ўдала абараняцца і прымусіць спаборніцу дапускаць памылкі», - адзначыў ён.

«Думаю, у фінале трэцяга сэта Азаранка здолее вырваць перамогу, і здабудзе свой першы тытул на US Open», - дадаў экспэрт.

Фото: AP

Апошнія навіны