BE RU EN

Магілёўца затрымалі за акцыю супраць расейскіх авіябаз

  • 8.09.2013, 19:35

У Магілёве затрымалі актывіста Юрыя Новікава.

У Магілёве затрымалі старшыню выканкама магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл Юрыя Новікава. Яго затрымалі пасля таго, як актывісты дэмакратычных арганізацый скончылі збіраць подпісы супраць намеру размясціць у Беларусі расійскія авіябазы.

Сёння ў Магілёве пачаўся марафон супраць замежных вайсковых баз. У рамках гэтага марафону і праходзіў збор подпісаў на вуліцы Ленінскай.

Са слоў міліцыянта, які суправаджаў Новікава ў аддзяленне, актывіст таксама распаўсюджваў улёткі і збіраў подпісы, перадае «Радыё Свабода».

Са слоў міліцыянта, калі ў яго возьмуць тлумачэнні, яго, магчыма, адпусцяць.

Фота: RFE/RL

Апошнія навіны