BE RU EN

У Падмаскоўі эвакуіравалі выбарчую камісію

  • 8.09.2013, 18:23

Два ананімныя званкі з паведамленнямі аб закладзенай бомбе былі зафіксаваныя ў Падмаскоўі ў дзень выбараў.

Адзін паступіў у адміністрацыю Моніна, другі - чыноўнікам Ласіна-Пятроўскага, пішуць «Новые известия».

Як удакладняе старшыня Масвыбаркама Ірэк Вільданаў, ТВК у Ласіна-Пятроўскім прыйшлося эвакуіраваць. Паліцыя праверыла памяшканне камісіі, ужо вядома, што выбуховых прыстасаванняў не выяўлена.

Да канца галасавання за губернатара Падмаскоўя і кіраўнікоў шэрагу муніцыпальных утварэнняў, а таксама за кандыдатаў у шэрагі дэпутатаў Масвобласці засталося менш за дзве гадзіны. Выбарчыя ўчасткі зачыняцца ў 20:00.

Фота: РИА Новости / Уладзімір Федарэнка

Апошнія навіны