BE RU EN

Вуліцы Баранавічаў будуць патруляваць вайскоўцы

  • 8.09.2013, 13:06

Вайскоўцы ўнутраных войскаў папоўняць недахоп патрульна-паставых міліцыянтаў з 1 кастрычніка.

«Каб забяспечыць правапарадак у горадзе, на вуліцы трэба выстаўляць 36 патрулёў, а ў нас не хапае людзей. За кошт новай роты з вайскоўцаў мы ўзмоцнім службу і захаваем парадак на вуліцах горада», - растлумачыў «Intex-press» неабходнасць прыцягнення вайскоўцаў да аховы грамадскага парадку начальнік Баранавіцкага ГАУС Вячаслаў Герасімовіч.

З яго слоў, цяпер у склад патрульна-паставой службы міліцыі ўваходзяць 70 супрацоўнікаў, для поўнай камплектацыі неабходна яшчэ 12 міліцыянтаў.

Рота патрульна-паставой службы ўнутраных войскаў пачне патруляваць вуліцы горада з 1 кастрычніка.

Сфармаванае падраздзяленне будзе дыслакавацца на базе вайсковай частцы 7404.

Апошнія навіны