BE RU EN

Арыгінальная акцыя пратэсту ў Дамадзедава

  • 8.09.2013, 11:10

У маскоўскім аэрапорце Дамадзедава пасажыры адкладзенага на няпэўны час рэйса авіякампаніі UTair Масква-Анталія зладзілі акцыю пратэсту.

Пра гэта паведамляе «Русская служба новостей».

«Актывісты сталі вадзіць карагод, падымаць рукі і прысядаць, скандаваць: «Самалёт, самалёт». Падыходзіў паліцэйскі, супакойваў. І ўсё. Ніхто з UTair нічога не тлумачыць людзям», - распавёў радыёстанцыі сведка.

Рэйс 5231 павінен быў вылецець у 4 гадзіны ночы. У 9 раніцы пасажырам выдалі ваўчары на 500 рублёў. Дакладны час меркаванага вылету самалёта не называўся.

Пазней стала вядома, што неўзабаве пасля акцыі пасажыраў самалёт вылецеў.

Фота: РИА Новости

Апошнія навіны