BE RU EN

У Міжземным моры спалілі карабель з 30 тонамі гашышу

  • 8.09.2013, 10:56

У Міжземным моры егіпецкія і сірыйскія маракі падпалілі сваё судна, на якім яны везлі 30 тон гашышу.

Пра гэта паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на італьянскіх паліцыянтаў, якія спрабавалі арыштаваць наркадзяльцоў.

Інцыдэнт адбыўся ў адкрытым моры паміж Мальтай і Сіцыліяй. Маракі падпалілі сваё 85-метровае грузавое судна, калі ўбачылі, што набліжаюцца паліцэйскія катэры. Яны скокнулі ў ваду, пасля чаго праваахоўныя органы выратавалі іх і ўзялі пад варту, удакладняе Lenta.ru.

Судна адбуксіравалі да берага толькі праз некалькі гадзін пасля таго, як агонь згас. Акрамя італьянскіх паліцыянтаў, у спецаперацыі таксама ўдзельнічалі праваахоўныя органы Мальты, якія адправілі на перахоп судна тры катэры і гелікоптар.

Фотa: lenta.ru

Апошнія навіны