BE RU EN

Беларускія валейбалісткі выйгралі ў Азербайджана

  • 8.09.2013, 9:16

Жаночая зборная Беларусі абыграла каманду Азербайджана.

Матч адбыўся ў рамках Чэмпіянату Еўропы. Азербайджан і Беларусь згулялі з лікам 1:3 (23:25, 20:25, 25:17, 22:25).

Турнірнае становішча: Харватыя - 3 ачкі (1 матч), Расея - 3 (1), Беларусь - 3 (2), Азербайджан - 0 (2).

8 верасня беларускі згуляюць са зборнай Харватыі. Пачатак сустрэчы - у 16.00 па беларускім часе.

Фота: Sport.1news.az

Апошнія навіны