BE RU EN

Алімпіяда-2020 пройдзе ў Токіё

  • 8.09.2013, 8:44

Токіё прыме Алімпійскія гульні 2020-га года – такая пастанова Міжнароднага алімпійскага камітэта, прынятая ў суботу на пасяджэнні ў Буэнас-Айрэсе.

Пры заключным галасаванні сябраў МАК сталіца Японіі абыйшла бліжэйшага супраціўніка - турэцкі горад Стамбул.

У карысць Токіё было пададзена 60 галасоў, Стамбул атрымаў 36.

Токіё ў другі раз прыме Алімпіяду. Упершыню гэта адбылося ў 1964 годзе.

Алімпійскія гульні 2016 прыме бразільскі горад Рыа-дэ-Жанейра.

Апошнія навіны