У аэрапорце «Внуково» сеў самалёт без шасі
- 7.09.2013, 21:07
Невялікі самалёт з няспраўным шасі прызямліўся на фюзеляж у маскоўскім аэрапорце «Внуково» ўвечары ў суботу, 7 верасня.
Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.
Прыватны самалёт «Чэленджэр -100» рухаўся з Неапалю, на яго борце знаходзіліся трое чальцоў экіпажа і сямёра пасажыраў. Пацярпелых няма, дадаў суразмоўца агенцтва.
Самалёт больш за дзве гадзіны кружляў над «Внуково», каб выпрацаваць паліва, а тым часам супрацоўнікі аператыўных службаў пакрылі ўзлётна-пасадачную паласу пенай. Падчас пасадкі фюзеляж застаўся цэлы, пажару не адбылося, паведаміла Lenta.ru.
Падчас аварыйнай пасадкі аэрапорт давялося закрыць. Мяркуючы з онлайн-табло «Внуково», затрыманы вылет некалькіх рэйсаў, але ці звязана гэта з авіяздарэнне, не зразумела. Прадстаўнікі аэрапорта пакуль не каментавалі інцыдэнт.
Падрыхтоўка да аварыйнай пасадкі пачалася, калі экіпаж самалёта бізнэс-авіяцыі адной з еўрапейскіх авіякампаній (паводле звестак ИТАР - ТАСС, «Турэцкіх авіяліній») паведаміў, што не можа выпусціць пярэднюю стойку шасі.