Менчук прадаваў падробленыя рахункі для службовых выпраў
- 7.09.2013, 18:59
Аператыўнікі затрымалі менчука, які падрабляў і прадаваў бланкі аплаты гатэляў для службовых выпраў.
Падробленыя рахункі каштавалі ад 15 да некалькі сотняў тысяч рублёў. Пасля таго як сталыя кліенты падавалі іх у бухгалтэрыі сваіх прадпрыемстваў, ім кампенсаваліся падарожныя выдаткі.
Для дакладнасці на кожны рахунак ставіліся пячаткі гатэляў, аўтазаправак і матэляў, паведамляе АНТ.
Дэфіцыту пячатак у махляра не было - канфіскаваны цэлы набор. Будуць праведзеныя праверкі. Затрымалі гаспадара падпольнай друкарні ў момант рэалізацыі чарговай замовы. Для зручнасці вытворчасць была наладжаная літаральна ў лічаных метрах ад перагружанай трасы Брэст - Масква ў прыдарожнай кавярні. Адказнасць чакае і сталых кліентаў падпольнай друкарні. Некаторыя з іх ужо знойдзеныя.
Кіроўцу Магілёўскага мясакамбіната, які падаваў падробленыя чэкі з гатэляў, дзе ён не спыняўся, за махлярства пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.