BE RU EN

У Берасці падчас дыскатэкі абвалілася столь

  • 7.09.2013, 14:50

Прычына абрынання канструкцыі ў начным клубе высвятляецца.

7 верасні ўночы ў Берасцейскую абласную ўправу МНС паступіла паведамленне пра падзенне падвеснай столі ў начным клубе Берасця на адрасе вуліца Суворава.

Па прыбыцці да месца выкліку выяўлена, што падчас правядзення дыскатэкі адбылося падзенне дэкарацыйнай падвеснай столі ў танцавальнай зале, пагрозы далейшага падзення няма. Работнікамі ХМД надаецца медыцынская дапамога пацярпелым, паведамляе прэс-служба МНС.

У выніку падзення столі атрымалі ўдары два наведвальнікі клуба: жанчына 1986 года нараджэння і мужчына 1963 года нараджэння. Ім нададзеная медыцынская дапамога, ад шпіталізацыі яны адмовіліся.

Дзейнасць начнога клуба прыпыненая.

У Берасці падчас дыскатэкі абвалілася столь. Фота: МНС
У Берасці падчас дыскатэкі абвалілася столь. Фота: МНС
У Берасці падчас дыскатэкі абвалілася столь. Фота: МНС

Апошнія навіны