BE RU EN

Макс Мірны: Усе няўдачы акупіліся гэтай выдатнай перамогай

  • 7.09.2013, 14:33

Максім Мірны падзяліўся сваімі эмоцыямі пасля перамогі ў «міксце» на адкрытым чэмпіянаце ЗША.

Таксама трохразовы пераможца US Open у мяшанай катэгорыі распавёў «Прессболу» аб далейшых парных планах.

«Вялікі Шалом» скончыўся для мяне на вельмі пазітыўнай ноце! Напэўна, усе няўдачы і хібы, якія пераследавалі ў парных матчах гэтага года, акупіліся вось гэтай выдатнай перамогай у міксце. З Андрэяй Главачкавай знаходзіцца на корце вельмі лёгка. Яна вельмі станоўчая дзяўчынка і нават у, здавалася б, акрутных сітуацыях не пакідала ўсміхацца.

Што да парнай гульні, то мы з Хорыяй Тэкау наважылі яшчэ разам папрацаваць і патрываць, калі давядзецца, даўшы сабе шанец кваліфікавацца на падагульняльны турнір АТП. Для гэтага мы заявіліся і паспрабуем згуляць на максімальнай колькасці з астатніх турніраў. Пасля US Open мы будзем недзе 11-мі, але адставанне ад першай васьмёркі яшчэ не вельмі вялікае. Таму, калі здолеем зладзіць пару добрых перамог на буйных турнірах, то можам трапіць у Лондан», - заявіў Максім Мірны.

Апошнія навіны