BE RU EN

Два гады без Салея, Астапчука і Крываносава

  • 7.09.2013, 12:45

7 верасня 2011 года пад Яраслаўлем разбіўся самалёт Як-42, у якім ляцелі ў Менск хакеісты «Лакаматыва».

На борце самалёта, акрамя расейцаў і замежных легіянераў «Лакаматыва», былі і тры беларусы - ураджэнцы Менска Руслан Салей, Мікалай Крываносаў, а таксама новапалачанін Сяргей Астапчук. Асабліва заўзятары чакалі прыезду Салея, які стаў легендарнай асобай яшчэ пры жыцці: 36-гадовы ветэран быў першым беларусам, які меў у сваім актыве амаль тысячу матчаў у Нацыянальнай хакейнай лізе.

У мінулым годзе на Маскоўскіх могілках сталіцы адкрылі помнік на магіле Салея, капітана нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі, які ўжо стаў легендай беларускага хакея.

Апошнія навіны