BE RU EN

Лукашэнка ў «барахле»

  • 7.09.2013, 9:35

Лукашэнка мяркуе, што беларусам не трэба «цягнуць з Еўразвязу барахло невядома якой вытворчасці». Ці карыстаецца ён ім сам?

У пятніцу ён заявіў:

- Выязджаеш за межы, усё роўна за чым, заплаці выязную мыту... Тады ён (які выязджае) прыйдзе ў нашую краму і купіць нашую лядоўню, а не будзе цягнуць з Еўразвязу барахло невядома якой вытворчасці. А яны там будуць сядзець паціраць рукі - $3 млрд вывезлі ім туды грошай, у іх развіваецца гандаль, вытворчасць, а мы тузаемся тут, як дурні.

Заява Лукашэнкі выглядае даволі дзіўнай у святле таго, што ён сам рэгулярна з'яўляецца на публіцы ў рэчах замежнай вытворчасці. «Салідарнасць» падае толькі некалькі прыкладаў.

У байцы ад Nike

У цішотцы-пола Corneliani

З швайцарскім гадзіннікам Patek Philippe Calatrava 5120j

З папружкай ад Hermes

У шаліку ад Puma

Апошнія навіны