BE RU EN

Беларуская папса агітуе за расейскіх камуністаў

  • 6.09.2013, 17:14

Напярэдадні выбараў мэра ў Маскве пройдуць мітынгі-канцэрты.

Сёння ў Маскве, напярэдадні «дня цішыні» перад выбарамі мэра адбудуцца некалькі мітынгаў-канцэртаў, піша «Наша Нiва».

Цікава, што на канцэртах будуць выступаць беларускія музыкі. Так, хэдлайнерам канцэрта ў падтрымку апазіцыянера Аляксея Навальнага стане гурт «Ляпіс Трубяцкі».

Аднак на гэтым удзел беларускіх артыстаў у перадвыбарчай агітацыі не сканчаецца.

На мітынгу ў падтрымку кандыдата Івана Мельнікава, члена партыі КПРФ, выступіць цэлы шэраг беларускіх артыстаў: Руслан Аляхно, Вікторыя Алешка, гурт «Тяни-Толкай» і ансамбль «Сябры».

Беларуская папса агітуе за расейскіх камуністаў

Апошнія навіны