BE RU EN

Сібірскага ката арыштавалі за пазыкі гаспадара

  • 6.09.2013, 15:33

У расейскім Кузбасе судовыя прыставы арыштавалі ката за пазыкі яго гаспадара, паведамілі ў мясцовым упраўленні ФССП.

Прыставы ацанілі пародзістага сфінкса ў 500 рублёў, піша korrespondent.net.

«Некалькі месяцаў таму мужчына затапіў суседзяў. Аплачваць ім рамонт ён адмовіўся. Тады жыхары звярнуліся ў суд, які вынес рашэнне», - гаворыцца ў паведамленні.

Суд абавязаў мужчыну выплаціць пацярпелым 45 тысяч рублёў. Пры гэтым уся маёмасць у яго кватэры належала сваякам.

«Не было дакументаў толькі на пародзістага ката сфінкса. Калі мужчына выходзіў на працу, каля дзвярэй яго ўжо чакалі судовыя прыставы. Яны арыштавалі жывёлу і ацанілі яе ў 500 рублёў», - распавялі ў ведамстве.

Зрэшты, у цяперашні час кот застаецца з гаспадаром, аднак калі той не расплаціцца з пазыкамі, яго хатні гадаванец сыдзе з малатка.

Фота: AP

Апошнія навіны