BE RU EN

Арцёма Мілеўскага звольнілі з «Дынама-Кіеў»

  • 6.09.2013, 10:19

Ураджэнец Беларусі, футбаліст Арцём Мілеўскі звольнены з «Дынама-Кіеў».

На афіцыйным сайце кіеўскага «Дынама» з'явілася інфармацыя, якая пацвярджае звальненне з клуба форварда Арцёма Мілеўскага ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння кантракту.

Раней паведамлялася, што экс-форвард зборнай Украіны падпіша кантракт з турэцкім «Газінтэпспарам».

Мілеўскі апынуўся ў «Дынама» ў 2002 годзе. За гэты час ён правёў за ўкраінскую каманду 278 матчаў, у якіх 87 раз вызначаўся забітымі мячамі, піша football.by.

Фота: Getty Images

Апошнія навіны