BE RU EN

Удзельнікі G20 абмяркуюць сітуацыю ў Сірыі за вячэрай

  • 5.09.2013, 17:09

Прэзідэнт Расеі паабяцаў, што сітуацыю ў Сірыі ўдзельнікі саміту G20 абмяркуюць у рамках працоўнай вячэры.

«Прапаную гэта зрабіць падчас вячэры, каб нам усё ў адну кучу, як у нас кажуць, не звальваць», - прапанаваў Уладзімір Пуцін.

Раней паведамлялася, што спецпрадстаўнік ААН і ЛАД па Сірыі Лахдар Брахімі прыме ўдзел у працоўным сняданку з кіраўнікамі МЗС краін G20.

Нагадаем, сёння стала вядома пра тое, што Камітэт па замежных справах сената ЗША прыняў праект рэзалюцыі, які ўхваляе ваенную аперацыю ў Сірыі ў адказ на хімічную атаку ў прыгарадзе Дамаска.

План прэзідэнта Барака Абамы падтрымалі 10 членаў камітэта, сем прагаласавалі супраць, і адзін устрымаўся. Цяпер праект рэзалюцыі паступіць на галасаванне ўсяго сената, якое, як чакаецца, адбудзецца на наступным тыдні.

Ваенную аперацыю ў Сірыі падтрымалі 34 дзяржавы. Арабскія краіны прапанавалі фінансаваць яе.

Апошнія навіны