BE RU EN

БРСМ адкрывае «Душевное радио»

  • 5.09.2013, 15:10

Пралукашэнкаўскі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі абвясціў конкурс на лепшую моладзевую песню.

Пра гэта onliner.by распавёў лідар арганізацыі Ігар Бузоўскі.

«Што сёння ў патэнцыяле ў моладзі, якая збіраецца каля таго ж вогнішча, у турыстычных паходах? Як правіла, гэта песні папулярных выканаўцаў, дыскатэчныя, - разважае Бузоўскі. - Усё гэта добра, але павінна быць і тэматыка, якая будзе акцэнтаваць такія паняцці, як патрыятызм, высокамаральныя духоўныя рэчы. Такая тэматыка сёння ў зачаткавым стане. Рэдка з'яўляюцца выканаўцы і песні, каб моладзь пачула і сказала: вось песня пра радзіму, пра моладзь».

Таму, чыя песня будзе лепшай, выплацяць 10 млн. Таксама БРСМ у бліжэйшы час збіраецца абнавіць свой сайт, зрабіўшы яго «лёгкім і інтэрактыўным», з «жывой» навінавай стужкай. Спецыялісты прапануюць беларусам дасылаць свае ідэі і прапановы аб тым, як зрабіць партал сучасным і прагрэсіўным.

«У працы знаходзіцца праект пад назвай «Душевное радио», - паведаміў Бузоўскі. - Гэта будзе новая FM-радыёстанцыя».

«Пилот FM» пры гэтым працягне працу. Новая радыёстанцыя будзе трансляваць музыку 1980-х, 1990-х, 2000-х гадоў. БРСМ просіць беларусаў прыдумаць для яе слоган і таксама абяцае падарункі і прызы.

Апошнія навіны