BE RU EN

«Вконтакте» раіць абанентам byfly змяніць правайдэра

  • 5.09.2013, 13:15

Беларускія карыстальнікі папулярнай сацсеткі адчуваюць складанасці з доступам да сэрвісу.

У рэдакцыю onliner.by адразу ад некалькіх карыстальнікаў паступілі скаргі на нестабільнае прайграванне музыкі і відэа ў сацсетцы «Вконтакте». Кароткі аналіз сітуацыі паказаў, што праблема сапраўды існуе, прычым як мінімум некалькі дзён. Некаторыя карыстальнікі, па іх словах, звярталіся ў тэхпадтрымку byfly, аднак прычыны памылак і «прытармажвання» аператар назваць не змог.

«У апошні час «Белтэлекам» стаў глючыць жудасна! Мала таго што музыка ў ВК іграе праз раз, дык увогуле нармальна працаваць у нэце немагчыма, пастаянна падвісае і знікае, відэа глядзець немагчыма ні анлайн ў інтэрнэце, ні з тэліка па Smart TV, здзек, карацей», - напісаў адзін з карыстальнікаў сацсеткі.

Партал звярнуўся да беларускага правайдэра па каментар. Там паведамілі, што праблема не звязаная з пашырэннем шлюза, якое адбылося напярэдадні, а таксама паабяцалі даць больш разгорнуты адказ пазней. Тэхпадтрымка «Вконтакте», у сваю чаргу, паведаміла, што праблема крыецца ў «дзіўнай маршрутызацыі трафіку».

Нагадаем, у ліпені кампанія «Белтэлекам» прыняла рашэнне закупіць каналы сувязі для арганізацыі пірынгавага злучэння з сацыяльнай сеткай «Вконтакте». Магчыма, у будучыні беларускія карыстальнікі папулярнай сацсеткі перастануць адчуваць складанасці з доступам да сэрвісу.

Апошнія навіны