Загінуў яшчэ адзін салдат тэрміновай службы
- 5.09.2013, 10:48
Салдат тэрміновай службы памёр у адной з частак Менскай вобласці.
Упраўленне Следчага камітэта па Менскай вобласці праводзіць даследчую праверку па факце смерці вайскоўца тэрміновай службы, паведамілі БелТА ў СК Беларусі.
Як удакладнілі ў СК, тэрміновік праходзіў службу ў адной з частак Менскай вобласці. «Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз праводзіць судова-медыцынскае даследаванне, якое ўстановіць дакладную прычыну смерці», - растлумачылі ў ведамстве.
Акрамя таго, канфіскаваная ўся медыцынская дакументацыя, якая тычыцца гэтага вайскоўца, у тым ліку з ваенкамата па месцы прызыву. Апытанае бліжэйшае асяроддзе салдата і кіраўніцтва вайсковай часткі. Іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.
Падрабязнасці таго, што адбылося, у Мінабароны не паведамляюць, аднак, за апошні час гэта не першы скандальны выпадак у войску.