BE RU EN

Мільярд рублёў на сачэнне

  • 5.09.2013, 10:44

Мільярд рублёў выдаткуюць на сістэму відэаназірання для новай вытворчасці «Віцебскдрэў».

Абвешчаны тэндэр на выбар пастаўшчыка сістэмы відэаназірання новай вытворчасці драўнянавалакністых пліт (МДФ/ХДФ), якае арганізуецца на ААТ «Віцебскдрэў», пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Заказчыкам выступае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама». Кошт закупкі складае 1 000 000 000 рублёў, фінансавацца яна будзе з уласных сродкаў.

Цікава, што на афіцыйным сайце акцыянернага таварыства змяніліся звесткі аб заканчэнні будаўніцтва гэтай вытворчасці - раней паказвалася, што гэта адбудзецца ў канцы чэрвеня, зараз жа паказаны толькі 2013 год. Нагадаем, што будаўніцтва лініі МДФ/ХДФ пачалося ў лютым 2011 года, а заканчэнне неаднаразова пераносілася, у красавіку старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Касінцу была абвешчаная вымова за непрыняцце належных мер па выкананні даручэння кіраўніка Беларусі аб завяршэнні будаўніча-мантажных работ па аб'екце.

Апошнія навіны