BE RU EN

Насельніцтва купіла валюты на адзін мільярд даляраў

  • 4.09.2013, 19:54

У жніўні Нацбанку не ўдалося справіцца з панікай на валютным рынку.

Нягледзячы на беспрэцэдэнтныя намаганні Нацбанка ўзмацніць жорсткасць манетарнай палітыкі і ўзляцелыя да 50% стаўкі тэрміновых дэпазітаў, беларусы далей скупляюць валюту.

У жніўні чыстая купля насельніцтвам валюты склала $ 167,7 паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Усяго за студзень-жнівень насельніцтва купіла гатоўкай і ў безнаяўнай форме валюты на $ 6359,9 млн, а прадало толькі на $5403,7 млн. Пры гэтым гатовай валюты было набыта на $ 5527,3 млн, безнаяўнай - на $832,6 млн. За гэты ж перыяд прададзена гатоўкі на $ 5113,9 млн, безнаяўнай - на $289,9 млн.

Такім чынам, з пачатку года беларусы скупілі на чыстай аснове блізу 1 мільярда даляраў.

Апошнія навіны