BE RU EN

СК патрабуе абавязаць паказваць пашпарт пры аплаце карткай

  • 4.09.2013, 19:44

Ініцыятыва абавязаць уладальнікаў банкаўскіх карт паказваць пашпарт пры куплі належыць Следчаму камітэту.

Яе падтрымала і Міністэрства гандлю Беларусі, якое распрацоўвае адмысловы закон, піша «Менскі кур'ер».

У адной з крам Заводскага раёна не сталі чакаць, пакуль закон уступіць у дзеянне, і ўжо павесілі папераджальную аб'яву: пры аплаце карткай пакупнік абавязаны паказаць пашпарт. Кіраўніцтва гандлёвай кропкі спасылаецца на загад раённага аддзела Следчага камітэта.

Правамернасць гэтых дзеянняў пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік управы Следчага камітэта горада Менску Аляксандр Герасімаў:

«Крымінальны кодэкс дазваляе нам ужываць такія захады. Падобныя аб'явы могуць з'явіцца ў кожнай краме горада з ініцыятывы праваахоўнікаў пры адсутнасцi пярэчанняў з боку адміністрацыі гандлёвага пункту».

У Заводскім раённым аддзеле горада Менску Следчага камітэта растлумачылі, што такое новаўвядзенне звязанае з ростам колькасці крадзяжоў банкаўскіх картак. Такім чынам, паказваючы пашпарт пры безнаяўным разліку, пакупнікі нібыта дапамагаюць змагацца са злодзеямі і ашуканцамі.

Апошнія навіны