BE RU EN

У Сочы затапіла аэрапорт

  • 4.09.2013, 13:35

Пасажыры вымушаныя перамяшчацца па аэрапорце па шчыкалатку ў вадзе.

Прычыны затаплення адміністрацыя пакуль не раскрывае, піша РБК.

Вада капае са столі ўжо ў пераходзе ў мульцітрапе на шляху з самалёта ў тэрмінал. Службы аэрапорта беспаспяхова спрабуюць ліквідаваць сляды патопу.

Прычынай здарэння мог стаць моцны дождж, які сёння ідзе ў Сочы.

Сочынскаму аэрапорту ў наступным годзе споўніцца 60 гадоў. Дзякуючы праведзенай у 2013г. мадэрнізацыі, аэрагавань падчас правядзення зімовай Алімпіяды ў Сочы зможа абслугоўваць да 3800 пасажыраў у гадзіну.

В Сочи затопило аэропорт. Фото: Ю.Кулаков
В Сочи затопило аэропорт. Фото: А.Левченко
В Сочи затопило аэропорт. Фото: Ю.Кулаков

Апошнія навіны