BE RU EN

Двое жыхароў Светлагорска скралі ўсю зброю з ціра

  • 4.09.2013, 11:51

У мінулыя выходныя з ціра на набярэжнай Светлагорска нехта скраў пнеўматычную зброю, якая імітуе баявыя прататыпы.

Сёння ў міліцыі паведамілі, што налёт раскрыты, падазраваныя затрыманыя, зброя знойдзеная, піша onliner.by.

Пнеўматычныя пісталеты кольт і берэта, копіі аўтамата і кулямёта Калашнікава і аўтаматычная пнеўматычная вінтоўка захоўваліся ў металічнай скрыні. Яе і ўзламалі зламыснікі.

Падазраваных устанавілі праз тыдзень. Імі апынуліся 30-гадовы зваршчык і 40-гадовы беспрацоўны, абодва мясцовыя. Зброя канфіскаваная. Як затрыманыя планавалі выкарыстаць здабычу - высвятляецца.

Апошнія навіны