BE RU EN

Анішчанка заявіў пра «нерастваральнасць прэтэнзій» да Беларусі

  • 4.09.2013, 11:45

Кіраўнік Расспажыўнагляду распавёў, што на 5 верасня запланаваны «чарговы цыкл высвятлення пазіцый» з Менскам.

Прэтэнзіі да якасці беларускага малака ў Расеі па-ранейшаму застаюцца, паведаміў кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка.

«Прэтэнзіі, вядома, застаюцца. Яны нікуды не растварыліся і не рассмакталіся ў паветры», - заявіў ён журналістам на брыфінгу па выніках селектарнай нарады, перадаюць інтэрнэт-СМІ.

Па словах Анішчанкі, у чацвер павінны адбыцца перамовы з беларускімі ўладамі па гэтых і іншых пытаннях, піша «Росбалт».

Раней Расспажыўнагляд выказаў заклапочанасць якасцю і бяспекай харчовай прадукцыі з Беларусі, асабліва малочнай прадукцыі.

Апошнія навіны