BE RU EN

У Менск прыбыў Эва Маралес

  • 4.09.2013, 11:28

У Беларусь з афіцыйным візітам прыбыў прэзідэнт Балівіі Эва Маралес.

У Менску ў яго запланаваныя перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Мяркуецца, што «кіраўнікі Беларусі і Балівіі правядуць перамовы ў вузкім і пашыраным складах, у ходзе якіх будуць абмяркоўвацца пытанні пашырэння міждзяржаўнага супрацоўніцтва па самых розных напрамках».

Нагадаем, падчас апошняй сустрэчы з прэзідэнтам Балівіі Лукашэнка сказаў, што паспрабуе наладзіць з ім такія ж адносіны, як з Уга Чавесам.

Гэтыя словы прагучалі на пахаванні прэзідэнта Венесуэлы.

Фота: Reuters

Апошнія навіны