BE RU EN

Дом для пракурораў за $4 мільёна

  • 4.09.2013, 11:25

Усяго за год у Гродна ўзвялі новы будынак пракуратуры, пабудова якога абышлася больш чым у $4 мільёна.

Учора ў Гродна прайшла ўрачыстая цэрымонія адкрыцця новага будынка гарадской і раённай пракуратуры. Усяго адзін год і 38 мільярдаў беларускіх рублёў спатрэбіліся будаўнікам, каб узвесці сучасны шкло-бетонны будынак ўражлівых памераў , піша «Вечерний Гродно».

Трохпавярховы будынак размясціўся недалёка ад суда Кастрычніцкага раёна Гродна. Як паведаміў старэйшы памочнік пракурора вобласці Уладзімір Ігнацік, на першым паверсе будзе знаходзіцца пракуратура Гродзенскага раёна, а другі і трэці - зоймуць супрацоўнікі гарадской пракуратуры.

У новым для пракурораў «доме» ёсць дзве канферэнц-залы (у адной з якіх у будучыні плануецца адкрыць музей гісторыі органаў пракуратуры), трэнажорная зала, а таксама пакой для прыёму ежы. Усе кабінеты аснашчаныя сучаснай кампутарнай і аргтэхнікай . Дарэчы, урачыстае адкрыццё вырашылі правесці яшчэ да засялення ў пабудаваны будынак супрацоўнікаў пракуратуры. Яны пераедуць у новыя сцены прыкладна ў сярэдзіне верасня.

Дом для прокуроров за $4 миллиона. Фото: «Вечерний Гродно»
Дом для прокуроров за $4 миллиона. Фото: «Вечерний Гродно»
Дом для прокуроров за $4 миллиона. Фото: «Вечерний Гродно»

Апошнія навіны