BE RU EN

Чылійскі форвард пяройдзе ў менскае «Дынама»

  • 4.09.2013, 11:10

Чылійскі форвард «Кола Кола» Феліпэ Флорэс можа перайсці ў менскае «Дынама».

Чакаецца, што гулец падпіша кантракт з беларускім клубам у студзені наступнага года, піша «Прессбол».

Гэтую інфармацыю пацвердзіў агент футбаліста Радольфа Хорхе Барэра, падкрэсліўшы, што Флорэс сам вырашыў застацца ў «Кола Кола» да канца бягучага года.

У бягучым сезоне Флорэс правёў за «Кола Кола» 13 матчаў, забіўшы 1 гол. У мінулым годзе ў яго актыве было 13 мячоў у 29 сустрэчах. Таксама ў кар'еры форварда ёсць 1 матч за зборную Чылі.

Апошнія навіны