BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя Украіны апалчылася на доктара Хаўса

  • 4.09.2013, 10:43

Міністр аховы здароўя Украіны Раіса Багатырова заклікала студэнтаў-медыкаў не пераймаць галоўнага героя серыяла «Доктар Хаўс».

Пра гэта яна заявіла падчас анлайн-лекцыі ў нацыянальным медыцынскім універсітэце ім. Багамольца, піша Lenta.ru.

«У працы лекара важна ўсё, нават знешні выгляд. Можа, вобраз няголенага і нядбайнага доктара Хаўса і здаецца прывабным, але я ўпэўненая, што яго нядбайнасць - не тое, з чаго варта браць прыклад», - сказала міністр, падкрэсліўшы, што лекары «павінны выглядаць гэтак жа, як і сто гадоў назад, каб выклікаць давер пацыентаў». Багатырова выказала здагадку таксама, што за цынізмам і абыякавасцю Хаўса «хаваецца ранімая душа лекара». Нарэшце, яна адзначыла, што праца медыкаў мала падобная на тое, што паказваюць у серыялах, але не менш цікавая.

У цэлым, як перадае УНІАН, лекцыя Багатыровай была прысвечаная ролі і месцу ўрача ў сучасным свеце. Яна доўжылася больш за паўтары гадзіны і транслявалася на сайце Міністэрства аховы здароўя.

«House M.D.» пачаў выходзіць на амерыканскім тэлеканале Fox у 2004 годзе. Яго заключны, 177-ы, эпізод быў паказаны ў траўні мінулага года. Серыял дэманстраваўся ў 66 краінах свету. У 2008 годзе яго аўдыторыя перавысіла 81,8 мільёна гледачоў, аднак затым паступова пачала зніжацца. Галоўную ролю - лекара Грэгары Хаўса - ў серыяле выканаў брытанскі акцёр Х'ю Лоры.

Апошнія навіны