BE RU EN

Баўмгертнера на менскай кватэры наведаў бацька

  • 30.09.2013, 16:38

Гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера, які знаходзіцца пад хатнім арыштам на адной з менскіх кватэр, наведаў бацька.

Пра гэта паведаміў журналістам у панядзелак у Менску загадчык консульскага аддзела расейскай амбасады ў Беларусі Ігар Карагін, піша «Інтэрфакс».

«Бацька быў з ім да ўчорашняга дня», - сказаў ён, удакладніўшы, што ў дадзены момант разам з Баўмгертнерам па-ранейшаму знаходзіцца яго маці.

Карагін распавёў, што Баўмгертнеру прывозяць разнастайныя прадукты, спіс якіх ён складае. «Ежу яму гатуе мама», - дадаў ён.

Дыпламат падкрэсліў, што ў Баўмгертнера няма ніякіх скаргаў і просьбаў да работнікаў расейскай амбасады. «Пакуль ніякіх просьбаў у яго няма», - сказаў ён, адзначыўшы, што амбасада будзе працягваць сачыць за сітуацыяй з расейскім грамадзянінам. Карагін падкрэсліў, што амбасада мае намер запытваць сустрэчы з Баўмгертнерам не радзей 1 разы ў 2 месяцы ў парадку консульскага нагляду.

Адказваючы на пытанне журналістаў, ці разлічваюць у амбасадзе, што Баўмгертнер затрымаецца ў Менску на столькі, ён сказаў: «Мы спадзяемся, што не затрымаецца».

Фота: vedomosti.ru

Апошнія навіны