BE RU EN

На гродзенскіх могілках застрэлілі літоўца

  • 30.09.2013, 10:45

Грамадзянін Літвы забіты на могілках у Гродзенскай вобласці.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

Забойства адбылося паблізу вёскі Канвялішкі Воранаўскага раёна ўвечары 29 верасня. Па дадзеных праваахоўнікаў, грамадзяніна Літвы забіў у сварцы мясцовы жыхар з неўстаноўленай агнястрэльнай зброі. Падазраваны затрыманы.

Акрамя таго, днём раней паблізу вёскі Вайтоўка Дзяржынскага раёна таксама ў вячэрні час у будаўнічым вагончыку грамадзянін Узбекістана (1987 года нараджэння) ў сварцы забіў нажом суайчынніка (1988 года нараджэння). Падазраваны таксама затрыманы.

Апошнія навіны