BE RU EN

Барак Абама: Аперацыя ў Сірыі не будзе наземнай

  • 3.09.2013, 18:37

Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што амерыканскія войскі не збіраюцца праводзіць наземныя аперацыі ў Сірыі.

Адпаведную заяву Абама зрабіў на сустрэчы з лідарамі кангрэса ў Белым доме.

«Я хачу запэўніць амерыканскі народ, што вайсковы план, распрацаваны нашым Камітэтам начальнікаў штабоў, з'яўляецца прапарцыйным. Ён носіць абмежаваны характар і не мае на ўвазе правядзенне наземнай аперацыі» , - цытуе прэзідэнта ИТАР-ТАСС.

Паводле ягоных слоў, вайсковае ўмяшанне ў сірыйскі канфлікт не мае нічога агульнага з падзеямі ў Афганістане і Іраку. Абама мяркуе, што вайсковая аперацыя «накіруе дакладны сігнал не толькі рэжыму Асада, але і іншым краінам, якія могуць захацець праверыць міжнародныя нормы».

Прэзідэнт таксама пацвердзіў сваю гатоўнасць супрацоўнічаць з кангрэсам у пытанні сірыйскага канфлікту. Раней Абама заявіў, што кангрэс ЗША хутчэй за ўсё ўхваліць вайсковую аперацыю ў Сірыі.

Апошнія навіны