BE RU EN

Скарга адваката Баўмгертнера «згубілася»

  • 3.09.2013, 13:57

Скарга адвакатаў затрыманага ў Менску гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера аб змене меры стрымання іх падабароннаму да гэтага часу не паступіла ў суд.

Гендырэктар «Уралкалію», які нядаўна спыніў супрацоўніцтва з найбуйнейшым прадпрыемствам рэспублікі «Беларуськалій», быў затрыманы ў Менску ў канцы жніўня. Следчы камітэт Беларусі прад'явіў яму абвінавачанне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, абраўшы меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Па дадзеных адвакатаў, у панядзелак скарга ні ў адзін з менскіх судоў не паступала. Гэта ж РІА Новости пацвердзілі ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Раней адвакаты Баўмгертнера паведамілі, што скарга аб змене меры стрымання была пададзеная следчаму на мінулым тыдні. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, такая скарга падаецца следчаму, які накіроўвае яе ў суд.

У калегіі адвакатаў Менска паведамілі, што, у адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Беларусі, следчы абавязаны накіраваць скаргу аб змене меры стрымання ў суд не пазней, чым праз 72 гадзіны пасля яе атрымання.

Такім чынам, адведзены законам тэрмін для перадачы скаргі ў суд скончыўся. У гэтым выпадку адвакаты могуць звярнуцца са скаргай да наглядальнага пракурора.

Фота: ІТАР-ТАСС

Апошнія навіны