BE RU EN

Канаплянік стаў начальнікам упраўлення СК па Менску

  • 3.09.2013, 12:19

Начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Менску прызначаны палкоўнік юстыцыі Зміцер Канаплянік.

Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 3 верасня, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Раней пасаду начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Менску займаў палкоўнік юстыцыі Аляксей Волкаў, які 27 ліпеня быў прызначаны першым намеснікам кіраўніка Следчага камітэта.

Нагадаем, 1 студзеня 2012 года ў Беларусі быў створаны Следчы камітэт, які знаходзіцца ў падпарадкаванні Лукашэнкі.

Апошнія навіны