BE RU EN

Мясніковіч паляцеў ва Улан-Батар

  • 3.09.2013, 9:26

Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам накіравалася з афіцыйным візітам у Манголію.

Візіт будзе доўжыцца да 5 верасня, паведамляе БелТА.

Міхаіл Мясніковіч правядзе афіцыйныя перамовы з прэм'ер-міністрам Манголіі Норавам Алтанхуягам, пасля чаго плануецца падпісаць шэраг міжнародных дакументаў.

Таксама запланаваныя сустрэчы кіраўніка беларускага ўрада з прэзідэнтам Манголіі Цахіягійнам Элбэгдоржам, старшынёй Вялікага дзяржаўнага хурала Манголіі Міегамбынам Энхболдам.

5 верасня Міхаіл Мясніковіч прыме ўдзел у цэрымоніі адкрыцця Нацыянальнай выставы Рэспублікі Беларусь, а таксама ў рабоце Беларуска-мангольскага бізнес-форуму.

Апошнія навіны