BE RU EN

Саудаўскія шэйхі патлумачылі, чаму «небяспечная» жанчына за рулём

  • 28.09.2013, 9:25

Саудаўскай шэйх Салах Лахудзьян у эфіры дзяржаўнага тэлебачання заявіў, што кіраванне аўтамабілем згубна ўплывае на жаночую фертыльнасць.

Як паведамляе тэлеканал Al Arabiya, з ягоных слоў, дзеці жанчын, якія водзяць машыну, «нараджаюцца з адхіленнямі і расстройствамі».

Шэйх мяркуе, што саўдаўскія жанчыны павінны быць удзячныя ўладам, якія падтрымліваюць забарону на кіраванне аўтамабілем.

Раней паліцыя Саудаўскай Аравіі аштрафавала 6 жанчын за кіраванне машынай на $1400, нагадвае Gazeta.ru.

Апошнія навіны