BE RU EN

У Менску кіроўца заснуў і ўрэзаўся ў прыпаркаваныя аўто

  • 27.09.2013, 12:49

Сёння раніцай на вул. Кісялёва ў Менску можна было бачыць дзіўную сітуацыю.

Audi стаяў на сустрэчнай паласе, было відаць, што адбылося сутыкненне з Hyundai і Volkswagen. Як гэта здарылася? «Ні ДАІ, ні кіроўцы, ні разявак, - напісаў карыстальнік форуму onliner.by blackninja. - Відаць, хацеў запаркавацца». Як распавяла Анастасія Радзько, старэйшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Цэнтральнага раёна, прычынай аварыі стала тое, што кіроўца заснуў за рулём.

«Сёння, каля 8:10, мужчына 1972 г.н., кіруючы Audi, рухаўся па вул. Кісялёва (з боку вул. Крапоткіна ў напрамку вул. Старавіленскай), - распавяла Анастасія Радзько. - Насупрауць дома № 34 па вул. Кісялёва ён урэзаўся ў прыпаркаваныя машыны. Сам кіроўца прызнаўся: заснуў, прачнуўся толькі ад таго, што адчуў удар, і ўбачыў, што здзейсніў аварыю».

Пра мужчыну вядома, што яго стаж кіроўцы складае 23 гады, у момант ДТЗ ён быў цвярозы.

У Дзяржаўтаінспекцыі лішні раз нагадалі, што не варта садзіцца за руль аўтамабіля ў стомленым стане.

У Менску кіроўца заснуў і ўрэзаўся ў прыпаркаваныя аўто. Фота: ДАІ Цэнтральнага раёна

Апошнія навіны