BE RU EN

Швейцарская ліса тэрарызуе гульцоў у гольф (Відэа)

  • 27.09.2013, 12:12

Сур'ёзная праблема паўстала ў клубе ў швейцарскім горным курорце Верб'е.


Notice: Undefined offset: 0 in /var/www/application/classes/BL/SiteEngineAmp.class.php on line 148

Яе вінаватай стала звычайная ліса. Яна перашкаджае працэсу навучання гульні ў гольф, перадае BBC.

Жывёла палюе на мячы, пільнуючы іх у засадзе. Часта дзеля здабычы яна выбягае на поле прама падчас гульні.

Ліса ўжо выкрала больш за сотню мячоў.

Верб'е - папулярны гарналыжны курорт, размешчаны ў Паўднёвай Швейцарыі. Ён уваходзіць у вобласць «4 даліны», дзе размешчаныя больш за 400 км падрыхтаваных трас з адзінай сеткай пад'ёмнікаў. Верб'е размешчаны на тэрасе на вышыні 1500 м побач з вяршыняй Гран Сен Бернар паміж Матэрхорнам і Монбланам у франкамоўнай частцы кантона Вале.

Апошнія навіны