BE RU EN

На «Граніце» працаваць няма каму, але прафсаюзніка не бяруць

  • 27.09.2013, 11:33

Прафсаюзнага актывіста не прынялі на працу на прадпрыемства, нягледзячы на востры недахоп кадраў.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў былы экскаватаршчык «Граніту» Леанід Дубаносаў звольнены за актыўную дзейнасць у незалежным прафсаюзе.

«Я пайшоў на біржу працы, і там мне далі тры накіраванні на «Граніт» па трох спецыяльнасцях: экскаватаршчык, памочнік экскаватаршчыка і зваршчык. У мяне ёсць «скарыначкі» па ўсіх гэтых спецыяльнасцях. Я прыйшоў на прадпрыемства, але мяне не пусцілі ў аддзел кадраў, сказаўшы, што ўсе супрацоўнікі аддзела кадраў альбо занятыя, альбо з'ехалі. На прапускной мне не дазволілі прайсці, хоць у мяне ёсць афіцыйныя паперы, а прадпрыемства зрабіла афіцыйны запыт на біржу працы», - адзначыў прафсаюзны актывіст.

Ён дадаў, што, у рэшце рэшт, яму ўдалося патрапіць на прыём да начальніка аддзела кадраў.

«Але па ўсіх спецыяльнасцях мне напісалі адмову, так як вакансій нібыта няма. У мяне ёсць спіс вакансій, якія мне далі на біржы працы . Па стане на ўчорашні дзень на «Граніце» былі вакантнымі 38 месцаў па самых розных спецыяльнасцях ад слесара да намесніка генеральнага дырэктара. Каля ўваходу на прадпрыемства таксама вісіць аб'ява, што патрабуюцца газа-электразваршчыкі . Але, тым не менш, у аддзеле кадраў мне заявілі, што вакансій няма», - сказаў Леанід Дубаносаў.

Нагадаем, што ў канцы 2011-га года 600 рабочых прадпрыемства «Граніт», размешчанага ў Мікашэвічах, заявілі аб выхадзе з дзеючай на прадпрыемстве афіцыйнай прафсаюзнай арганізацыі і намеры стварыць альтэрнатыўную першасную структуру Беларускага незалежнага прафсаюза. Аднак зарэгістраваць незалежны прафсаюз не ўдавалася, паколькі для гэтага неабходна было атрымаць юрыдычны адрас, а адміністрацыя прадпрыемства адмаўляла ў прадастаўленні памяшкання і працягнула ціск на прыхільнікаў новай арганізацыі.

З моманту стварэння суполкі незалежнага прафсаюзу на РУП «Граніт» былі звольненыя самыя актыўныя сябры незалежнага прафсаюза - Леанід Дубаносаў, Алег Стахаевіч, Мікалай Карышаў і яго жонка Маргарыта, Генадзь Паўлоўскі, Віталь Пашэчка, Людміла і Анатоль Літвінко.

Апошнія навіны