BE RU EN

Мазырка змагаецца за тытул «Міс офіс» у Маскве

  • 26.09.2013, 21:29

20-гадовая жыхарка Мазыра Ганна Удовіна, паспяхова пераадолеўшы першы этап прэстыжнага маскоўскага конкурсу «Міс офіс», прадаўжае барацьбу за ганаровы тытул.

Цяпер на сайце арганізатара конкурсу пачалося адкрытае галасаванне інтэрнэт-карыстальнікаў за ўпадабаную ўдзельніцу, піша «Жыццё Палесся».

Для ўдзелу ў фінальным шоў конкурсу Ганна павінна набраць як мага больш галасоў. Адзначым, што з 70 прэтэндэнтак запаветныя пуцёўкі ў фінал атрымаюць толькі 30.

Фото: open.by
Фото: open.by
Фото: open.by

Апошнія навіны