BE RU EN

Валютныя аблігацыі Мінфіна нікому не патрэбныя

  • 26.09.2013, 18:36

Міністэрства фінансаў Беларусі не здолела даразмясціць на біржавым аўкцыёне валютныя дзяржаблігацыі на $77.5 млн.

«Аўкцыён дадатковага размяшчэння дзяржаўных аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, 105-га выпуску, праведзены 26 верасня 2013 года праз ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», не адбыўся», - паведамляе Мінфін.

24 верасня Мінфіну ўдалося падчас біржавога аўкцыёну размясціць валютныя дзяржаблігацыі толькі на 22,51 млн даляраў з запланаваных 100 млн даляраў. Падчас аўкцыёну банкамі - прафудзельнікамі рынку каштоўных папер было пададзена заявак на 22,51 млн даляраў ЗША, у тым ліку за кошт сродкаў кліентаў - на 2,51 млн даляраў ЗША.

У сувязі з гэтым на 26 верасня быў прызначаны аўкцыён для даразмешчэння аблігацый. Стаўка адсоткавага даходу фіксаваная - 6,85% гадавых. Тэрмін звароту - 883 дні. Аднак аўкцыён не адбыўся.

Апошнія навіны