BE RU EN

МУС забароніць дзецям дрэнна сябе паводзіць

  • 26.09.2013, 16:23

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прапануе заканадаўча забараніць падлеткам антысацыяльныя паводзіны.

Пра гэта заявіў начальнік упраўлення прафілактыкі МУС падпалкоўнік міліцыі Алег Каразей у інтэрв'ю прэс-службе ведамства.

«У нас ёсць адказнасць за распіццё алкаголю, з'яўленне ў п'яным выглядзе ў грамадскім месцы, паленне, а з нядаўняга часу - і за спажыванне наркотыкаў і псіхатропаў у публічных месцах. Але ні ў адным прававым акце не замацаваная норма, якая забараняе піць піва і іншае спіртное, ужываць наркотыкі, паліць тытунь не толькі непаўналетнім, але і малалетнім дзецям», - заявіў Алег Каразей.

МУС ужо прапанаваў прадугледзець у законе аб правах дзіцяці норму, якая забараняе падлеткам згаданыя дзеянні. Пры гэтым адказваць за правапарушэнні павінны будуць бацькі.

«Адпаведны дадатак плануецца замацаваць у КоАП у бліжэйшы час», - сказаў начальнік упраўлення прафілактыкі МУС.

Алег Каразей таксама адзначыў, што маса вольнага часу і яго дрэнная арганізацыя негатыўна ўплываюць на крымінагенную абстаноўку ў асяроддзі моладзі. Вінаватымі ў гэтым прадстаўнік МУС таксама лічыць бацькоў.

Апошнія навіны