BE RU EN

Кіроўца Mercedes з Гомеля - пешаходам: «Абарзелі хадзіць па тратуарах»

  • 26.09.2013, 16:00

Чарговы прыклад неналежных паводзінаў на дарозе, дакладней на тратуары, зафіксавала фотакамера гамяльчаніна.

Свой здымак пешаход, які зарэгістраваны на форуме onliner.by пад нікам Антыхам, неадкладна размясціў на сайце праекту «Перахоп» і распавёў пра тое, куды спяшаўся парушальнік ПДР.

«25.09.2013 у 13:50 Mercedes ледзь не наехаў на мяне і двух хлопцаў. Кіроўца дадзенага аўто вылучаны чырвоным колерам. Побач з ім стаяць гэтыя хлопцы. Яшчэ ён выскачыў і стаў пагражаць гэтым хлопцам, маўляў, што яны зусім «абарзелі» хадзіць па тратуарах. Сам прыпаркаваўся прама на гэтым месцы і пайшоў у кветкавы магазін», - піша Антыхам.

Карыстальнік спадзяецца прыцягнуць аўтаўладальніка да адказнасці.

Апошнія навіны