BE RU EN

Школьнікі Мазыра атруціліся глазураванымі сыркамі?

  • 26.09.2013, 12:19

Вынікі дадатковых экспертыз будуць гатовыя на наступным тыдні.

Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя пакуль дакладна не высвятліў, чым канкрэтна атруціліся больш за 70 школьнікаў Мазыра.

- Ідуць дадатковыя экспертызы, устанаўліваюцца крыніцы, пакуль ёсць некалькі версій, а прадметна казаць зможам толькі на наступным тыдні, - адказалі «Комсомольской правде в Беларуси» у цэнтры.

А па неафіцыйнай інфармацыі, асноўная версія такая: прычынай атручвання сталі глазураваныя сыркі, якія дзеці елі ў той злапомны дзень на сняданак.

Нагадаем, у бальніцы паступілі дзеці з дзевяці гарадскіх школ з вострым болем у жываце.

Апошнія навіны