BE RU EN

Грабоўскі дапамог «Вашынгтону» перамагчы «Нэшвіл»

  • 26.09.2013, 10:58

У выставачным матчы каманд НХЛ «Вашынгтон» абыграў «Нэшвіл» з лікам 4:1.

Пры гэтым беларускі форвард «Кэпіталз» Міхаіл Грабоўскі аддаў тры выніковыя перадачы. Усяго Міхаіл правёў на лёдзе 15:10, выйграў усе тры ўкідванні пры паказчыку карыснасці «+2», піша «Прессбол».

«Вашынгтон» - «Нэшвіл» - 4:1 (1:0, 3:0, 0:1)

Шайбы: 1:0 - Фер (Грабоўскі, 04:37), 2:0 - Бэкстрэм (Юхансан, Авечкін, 24:58), 3:0 - Фер (Байэрс, Грабоўскі, 26:01), 4:0 - Авечкін (Грабоўскі, Бэкстрэм, 39:18 бул), 4:1 - Бурк (Бартлі, Сміт, 58:23).

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны