BE RU EN

Крамлёўскі «пул» не змог сесці ў Гродна

  • 26.09.2013, 10:54

Журналісты, якія выляцелі для асвятлення вучэнняў «Захад-2013», не змаглі прызямліцца ў аэрапорце Гродна.

Як перадае карэспандэнт «Інтэрфакса», самалёт з групай журналістаў, якія выляцелі ў Гродна для асвятлення візіту прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Беларусь для ўдзелу ў назіранні за вучэннямі «Захад-2013», у прымаючым аэрапорце Гродна больш за дзве гадзіны кружыўся над аэрапортам з-за шчыльнага туману, які навіс над рэгіёнам.

Пасля гэтага камандзір карабля спецыяльнага лётнага атрада ДМК «Расея» прыняў рашэнне аб пасадцы самалёта ў аэрапорце Менска.

Як паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Менск, «борт, перанакіраваны з Гродна, шчасна сеў у Нацыянальным аэрапорце ў 10.10 па мясцовым часе».

Праз некаторы час самалёт працягнуў палёт у Гродна.

Фота: tio.by

Апошнія навіны