BE RU EN

ДТЗ паралізавала рух на МКАД

  • 26.09.2013, 9:55

Сёння раніцай на ўнутраным кальцы МКАД у раёне скрыжавання з вуліцай Ціміразева ўтварылася вялікая пробка.

Затор расцягнуўся аж да перасячэння з вуліцай Прытыцкага. Яго прычынай стала ДТЗ з удзелам 6 машын, якое здарылася на развязцы з Ціміразева прыкладна ў 7:30, піша onliner.by.

«ДТЗ на ўнутраным кальцы прама насупраць з'езда да рынку «Ждановічы». У аварыі 4-5 машын, «Газэль» з будкай разгорнутая і легкавушкі. Парачка - з сур'ёзнымі наступствамі. Першыя замаразкі...»- паведаміў адзін з відавочцаў аварыі.

«Сказаць, што рух цяжкі - гэта як наогул не сказаць нічога. Стаіць МКАД далей Каменнай горкі» - удакладняе іншы сведка здарэння.

Нагадаем, сіноптыкі прагназавалі замаразкі гэтай ноччу, таму прычынай ДТЗ, магчыма, стала слізкае дарожнае пакрыццё. Па стане на 09:40, рух па ўнутраным кальцы МКАД ідзе толькі па адной паласе.

Апошнія навіны